Ксенія Майзнэрава Бязрукая

Пра мяне

Маё імя Ксенія Майзнэрава Бязрукая. Я люблю людзей. Кожны чалавек — гэта ўнікальны сусьвет, з уласным досьведам, эмоцыямі, думкамі і гісторыямі. Таму я калісьці вырашыла стаць псыхолягам, каб суправаджаць сваіх кліентаў у дасьледваньні сябе, навакольнага сьвета, падтрымаць іх у бацькоўстве і ўнутраным росьце. У апошнія годы я працую з пэрынатальнымі тэмамі: ад планаваньня цяжарнасьці да падрыхтоўкі да родаў, з пасляродавымі траўмамі ў жанчын. Таксама я займаюся кансультаваннем бацькоў, бабуляў, дзядуляў, пэдагогаў, у рамках парадыгмы Гордана Ньюфелда (тэорыя развіцця, заснаваная на прывязанасьці). Падчас кансультацыяў я зразумела, што мне трэба ня толькі патлумачыць бацькам паводзіны дзіцяці, але і падтрымаць іх у гэтай складанай штодзённай ролі, ролі бацькоў. У тэрапеўтычнай працы я выкарыстоўваю эмацыянальна-вобразную тэрапію (эвт), гэта далікатны, але эфэктыўны мэтафарычны мэтад, пры якім мы з дапамогай вобразаў трапляем у сьвет падсьвядомасьці. ЭВТ вельмі эфэктыўная ў сытуацыях, калі жыцьцё (дзеці, сям’я, партнэр) выклікаюць моцныя эмоцыі, зь якімі нялёгка справіцца.

Я размаўляю на чэшскай, англійскай, расейскай і беларускай мовах. Разумею таксама славацкую і ўкраінскую.

Крыху біяграфіі

Я нарадзілася ў Беларусі, але ўжо 17 гадоў жыву ў Чэхіі. Мой муж чэх і ў нас двое дзяцей – чатырохгадовы хлопчык і двухгадовая дзяўчынка. Таму адна з маіх любімых тэмаў – адносіны паміж братамі і сёстрамі зь невялікай розніцай ва ўзросце. Маё захапленне – фатаграфія, якой я займаюся шмат год. Я імкнуся знайсьці спосабы як аб’яднаць фатаграфію са сваёй псіхалагічнай практыкай і выкарыстоўваць яе ў тэрапіі.

Што, дзе, калі?

  • 2006-2011 “чырвоны” дыплём псыхоляга у Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсітэце з чэшскай настрыфікацыяй (адпавядае магістарскай праграме “Псыхалёгія” ў чэшскіх унівэрсітэтах).
  • У 2011-2017 гадах я працавала фатографам і выкладала, сярод іншага, псыхалёгію ў прыватнай навучальнай установе Study Consulting.
  • 2014 сэртыфікат з адзнакай па курсе Child Nutrition and Cooking 2.0 with distinction ад Stanford University.
  • Я вучуся ў Інстытуце Ньюфелда з 2017 года. Акрамя трох Інтэнсываў (кожны даўжынёў 15-20 тыдняў), я прайшла курсы па Дысцыпліне, Гульні, Гульні і Прывязанасьці, Эмоцыях, Трывозе, Падлетках і курс Case study, дзе мы падрабязна разглядалі абраныя выпадкі з практыкі, сваёй і калегаў.
  • 2018 курс Paranamadoula ад Мішэля Адэна і Ліліяны Ламерс
  • 2018 курс Гісторыі родаў (закрываньне родаў) ад Birthing from Within
  • 2018 двухдзённы семінар Г. Ньюфелда пра адносіны ў пары
  • 2020 курс “Пэрынатальная страта” ад чэскай арганізацыі Prázdná kolébka (Пустая калыска)
  • У 2020 годзе я пачала праводзіць прыватныя кансультацыі для бацькоў.
  • 2020-2021 курс з сэртыфікацыяй па пэрынатальнай псыхалёгіі ад Асацыяцыі “Псыхея”
  • 2021 г. першы ўзровень па эмацыянальна-вобразнай тэрапіі.
  • Ад 2021 году я зьяўляюся членам Цэнтра падтрымкі і Цэнтра для прафэсіяналаў Інстытута Ньюфелда.

Я працягваю вучыцца, наведваю канфэрэнцыі. Каб аказваць якасныя паслугі, я рэгулярна праходжу супэрвізію і асабістую тэрапію.

Цэны

Кансультацыі для бацькоў (1 гадзіна) – 800 кронаў (30 эўра).

Тэрапія
Гадзінавая сустрэча – 800 кронаў (30 эўра)

Кантакт


Электронная пошта: biazrukaja(at)gmail.com
Facebook